Pagan // 2008-2010

Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках, Андрэй Лянкевіч вырашыў сабраць сведчанні аб гэтай усё яшчэ існай у многіх куточках краіны паганскай культуры. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных расьлінаў, жывёл і аб’ектаў. Праект нясе яскрава выражаны антрапалагічны характар, што адлюстроўваецца ў спецыфіцы партрэтаў: франтальныя партрэты з цэнтральным месцам фігуры ў натуральных абставінах, стыль, добра вядомы нам па класічных працах Дыяны Арбюс і Аўгуста Зандэра. Такія партрэты заяўляюць аб прысутнасці псіхалагічнага, сацыяльнага і нават самога фізічнага існавання чалавека. І ўсё гэта агулам робіць свет паганскай культуры абсалютна рэальным для нас.

Але ў той самы час праект не абмяжоўваецца ўкладаннем энцыклапедыі матэрыяльнай культуры паганства. Мы становімся сведкамі абрадаў і сэнсаў, не да канца нам зразумелых, а таму і не да канца даступных. Дзякуючы высілкам фатографа, культура паганства прыадкрываецца для нас, але тут жа раптоўна знікае. Сяляне ў святочных строях спакойна пазіруюць перад камерай, але ўжо праз імгненне выходзяць з кадру, знікаюць з поля бачнасці, раствараюцца ў прыродзе, кінуўшы на гледачоў апошні погляд, загадкавы і невытлумачальны. Нешта адбываецца і з самімі кадрамі: яны засвечваюцца, зацямняюцца, губляюць рэзкасць, раптоўна абрываюцца, пераносяць нас з шумных святкаванняў наўпрост да поля ці ў лясныя гушчары.

Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках Адпраўляючыся ў падарожжа па беларускіх вёсках